Щученко Анатолий Владимирович


                                  


         Анатолий Владимирович Щученко родился в 1953 году в маленькой деревеньке Ленинск Моложинского сельсовета Брагинского района. После школы закончил Брестское радиотехническое училище, Одесский техникум связи, Минский радиотехнический институт. Стихи начал писать с третьего класса.
         В Витебске работал монтажником телефонных станций, в Крыму - монтёром, в Лоеве – электромехаником, заместителем начальника почтовой связи, начальником цеха электросвязи, ответственным секретарём общества «Знание», затем главным инженером   и начальником районного узла электросвязи в Октябрьском. Потом с семьёй переехал и работал на такой же должности в Речице. Теперь -  ведущий инженер Речицкого узла электросвязи. Член творческого клуба «Стержень». 

 

                            Брагіншчына


Дрэвы шэпчуцца ціха навокал,
У канавах пляскочуць бабры.
Толькі вёска стаіць адзінока:
Зараслі крапівою двары.

                 Птушкі песні пяюць пустым хатам,
                 Сонца грэе травы агарод,
                 Хто ж у гэтай бядзе вінаваты?
                 Чаму зноў беларускі народ?

Эх, Зямля, кругом цэзій ды стронцый.
                Цябе крыўдзяць без межы,але ж
Так не можа рабіцца бясконца:
Што пасееш, дык тое й пажнеш. 

                                               Бяда

Як багата дабра намі страчана
Ад чарнобыльскіх страшных падзей.
Дарагою цаною заплачана
За памылкі саміх жа людзей.

Душыць нас не туман-радыяцыя.
Не канчаецца гора мяжа.
Уздыхнуць не дае нам тут станцыя,
Не патушаны болю пажар.

А ўздыхнуць так ахвота па простаму
Сярод нашых прыгожых мясцін,
Ды прайсціся сцяжынкамі роснымі
Між бярозак, дубоў ды асін.

Але голас даносіцца з вечнасці:
Не ступі! Не бяры! Не чапай!”
Гэта голас зямлі пакалечанай,
Гэта −любы пакутны наш край.

     Вішня


Квітнее вішня каля хаты.
Яна ж адтуль адкуль і я.
Далека родны кут багаты,
Дзе ў радыяцыі зямля.

Няма ніякага сумлення,
                            Свой край я горача люблю.
Ды толькі нам з табой карэнні
Пускать у гэтую зямлю.

Расці прыгожай мая вішня,
З табой квітнее агарод.
Хто вінаваты што так выйшла
Ні ты,ні я,ні наш народ.




Журавы над Палессем

Узнімаючы стронцый
Пад нябесы, да сонца,
Журавы над Палессем ляцяць.

У далекія далі
Яны боль наш узялі,
Каб там праўду пра нас расказаць.

Каб усюды, паверце,
На вялізнай планеце
Кожны змог стогны нашы пачуць.

Узнімаючы стронцый
Пад нябесы,да сонца,
Журавы над Палессем плывуць.




Маці.

Эх, пажыць бы табе,чуеш,маці
Што ты бачыла лепей, скажы?
Век жыла ў спарахнелае хаце,
Ля пустой бядавала дзяжы.

Замуж выйшла ты з корабам жыта.
Будавалі хаціну − вайна.
І жыцце і зямля перарыты −
Засталася адна.

Што ты бачыла? Гора ды слёзы.
Радасць: бацька вярнуўся жывы.
Вецер нас калыхаў пад бярозай
У калысцы з лазы ля мяжы.

А цяпер толькі жыць,але дзе там,
Напаткаў нас Чарнобыля лёс. 
І яна самавіта пад плотам
Хусткай трэ свае вочы ад слёз.

 

Нябачны вораг

Не адагнаць ні шабляй ні кінжалам,
Ад радыяціі не можна знайсці лек.
Бы тысячы гадзюк праймаюць джалам,
Бы ад вядзьмаркі чахне чалавек.

Нябачны вораг страшны і бестрашны.
Ні лук, ні куля злыдня не бярэ.
Яго адолець хутка час не ўласны.
Усе чакаюць калі сам памрэ.

Вароны быццам чуюць час сканання,
Крычаць з галін, бы мала нам турбот.
Эх на каляды б нагадаць жаданне,
І жыць сваё жыццё без перашкод.

Жыццё на свеце самае святое.
Такіх не шмат, з рэактарам, падзей.
Нябачная, бы Джын з бутылкі, збр
Нас убівае, ціха кожны дзень.



На могілках дзе крыж, дзе свежы помнік
Загубленныя вязнікі на век.
Хто іх згубіў давайце зноў успомнім.
- Бяздарны на пасадзе чалавек.



                     Там, ля Чарнобыля…


Там, ля Чарнобыля, страшна бярозе.
Капае сок з яе. Сок – гэта слёзы.
Ходзяць па небу чорныя хмары
Смутак наводзяць на светлыя твары.


Смерць пакрываюць там чорную людзі
Чорным асфальтам, дзе было мнагалюддзе.
За агароджай, за дротам калючым
Мёртвая зона. Глянеш – балюча!


Чорныя вокны ззяюць вачыма,
Вось - вось заплачуць самі магчыма.
Сэрца сціскаецца, капаюць слёзы
Як у мяне, так і ў бярозы.


Колькі разоў у сябе я пытаюся:
“Чым дапамог ты радзімаму краю?
Што змог зрабіць ты, а што яшчэ трэба,
Чыстай зямля каб была, ды і неба?!”  




                           Там, на Палессі, дуб зялёны

                            Там, на Палессі, дуб зялёны.
                            Ланцуг на дубе залаты.
                            І днём, і ноччу кот вучоны
                            Выводзіў песенны матыў.


                            Але прайшло багата часу,
                            Рвануў Чарнобыль- і пайшло...
                            Вучоны кот уцёк адразу,
                            Лясун у лес другі сышоў.


                            Крумкач, замест русалак, чорны,
                             Сядзіць ды каркае з галін,
                            І лічыць быццам вельмі здольны
                            Валодаць цудамі адзін.


                            Навокал з дроту агароджа,
                            Там бабка Ёжка, дзед Кашчэй.
                            Там на курыных, хаты, ножках
                            Стаяць без вокнаў, без людзей.


                            Панура дуб стаіць зялёны.
                            Застаўся без ката ланцуг.
                            З зямлі чуваць людскія стогны,
                            Зышоў там чалавечы  дух.


За окном опадает листва

 

Шумит ветер, качаются яблони;

За окном опадает листва...

Дом скрипит постаревшими ставнями...

Это с детства родные места.

 

Жизнь овеяна мыслями вещими,

Мне казалось все в блике святом.

Попадались хорошие женщины —

Я любовь оставлял на потом.

 

Мне казалось, что жизнь безразмерная.

На потом оставлял я себя.

Искал друга хорошего, верного.

Нашел друга и вновь потерял.

 

Осмотрелся, дорог много пройдено,

Напрямки шел, не видя преград.

Не успел заслужить себе ордена,

Не так много и прочих наград.

 

Ветер шепчет. Осыпались яблоки.

За плечами — года. Ну и пусть!

Только дни стали более зябкими,

Иногда точит серая грусть.

  

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Наш клуб для тех, кто стремится выразить себя в живописи, музыке, прозе, поэзии, других сферах деятельности, касающихся лит...